UR.ANUS
Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
вернуться

Фраерман Рувим Исаевич

Шрифт:

– Якая ты чорная стала, не раўнуючы, як твой Фiлька. А мацi вось няма дома. Чакала, чакала, не дачакалася, пайшла на працу. Засталiся мы з табой. Мы заўсёды адны. Хочаш, самавар пастаўлю? Цi пад'ясi чаго? Ужо i не ведаю, чым яны там вас у лагеры кармiлi. Нябось ледзьве выплюнеш?

Але Таня не хацела есцi.

Яна занесла ў хату сваю торбачку, пахадзiла па цiхiх пакоях, пакратала кнiгi на палiцы.

Так, нянька гаварыла праўду. Як часта Таня заставалася адна гаспадыняй свайго часу i жаданняў. I толькi яна адна ведала, як гэтая свабода абрыдала ёй. У яе нi сясцёр, нi братоў. I мацi часта не было дома. Грудзi напаўняе пачуццё горкай пяшчоты, ад якога на вачах з'яўляюцца слёзы. Адкуль яно? Можа, гэта пах рук i твару мацi, яе вопраткi. альбо гэта яе погляд, памякчэлы ад пастаяннай турботы, якую Таня носiць у сваёй памяцi ўсюды i заўсёды?

Раней, бывала, як мацi збiралася з дому, Таня плакала, а зараз думала пра яе з бесперастаннай пяшчотай.

Яна не запыталася ў нянькi, цi скора вернецца мацi. Яна толькi паглядзела на яе рэчы ў шафе, пасядзела на яе ложку i выйшла ў двор. Трэба было нарэшце неяк прыладзiць кветкi, якiя яна выкапала ў лесе на балацiне.

– Але ж на дварэ восень, Таня!
– здзiвiлася нянька.
– Якiя ж цяпер кветкi?

– Ну, якая ж восень! Глядзi, - адказала Таня.

Восень, як заўсёды, праходзiла над горадам без туману. Навакольныя горы, як i вясной, цямнелi ад хвой, i сонца доўга не схiлялася над лясамi, i доўга ў дворыках пад вокнамi цвiлi буйныя без паху кветкi.

На самай справе, можа, i саранкi пастаяць яшчэ трохi. А калi пасохнуць, то каранi iх захаваюцца ў зямлi.

I Таня шырокiм нажом выкапала ў зямлi некалькi ямак на градцы i пасадзiла саранкi.

Тыгр хадзiў памiж градак i абнюхваў iх. А потым падняў сваю вялiкую галаву i глянуў угару на плот. Таня таксама паглядзела туды.

На плоце сядзеў Фiлька. Ён быў босы, у адной майцы, без гальштука, i твар яго гарэў ад хвалявання.

– Таня, - выгукнуў ён, - бяжы хутчэй да нас! Бацька падарыў мне сапраўдных ездавых сабак.

Але Таня не кiнула капаць, рукi яе былi чорныя ад зямлi, твар iльснiўся.

– Не можа быць, - адказвала яна, - ты манiш. Калi ён паспеў гэта зрабiць? Мы ж сёння разам прыйшлi ў горад.

– Гэта праўда, - сказаў Фiлька.
– Ён прывёў iх у горад яшчэ тры днi назад i трымаў у гаспадынi ў хляве. Ён падарыў iх мне i клiча, каб ты паглядзела.

Таня ўважлiва паглядзела на Фiльку.

Зрэшты, гэта магло быць i праўдай. Дораць жа дзецям такiя рэчы, пра якiя яны мараць. I робяць iм падарункi бацькi, як яна пра гэта чытала.

Яна кiнула нож на градку i выйшла за вароты на вулiцу.

Фiлька жыў праз двор. Яго вароты былi зачынены.

Ён адчынiў iх перад Таняй, i яна ўбачыла сабак.

Побач з сабакамi на зямлi сядзеў Фiлькаў бацька i курыў. Люлечка яго хрыпела гучна, як i ў лесе ля вогнiшча, а твар яго быў прыветны. Алень стаяў, прывязаны да плота. А сабакi ляжалi ўсе разам, з круглымi хвастамi, сапраўдныя лайкi. Не падымаючы вострых пыс, выцягнутых на зямлi, яны па-воўчы глядзелi на Таню.

Паляўнiчы засланiў яе ад звяроў.

– Яны злыя, друга, - сказаў ён.

А Фiлька дадаў:

– Гэта табе не аўстралiйскi сабака дзiнга.

– Я добра ведаю такiх сабак, - сказала Таня.
– Але ж гэта не дзiкi сабака дзiнга. Калi ласка, запражыце iх.

Паляўнiчы быў крыху азадачаны. Запрэгчы сабак улетку? Гэта была такая неразумная забава. Але i сын папрасiў. I паляўнiчы вынес з хлява лёгкую нарту i вупраж i падняў сабак на ногi. Забурчаўшы, сабакi паднялiся.

А Таня залюбавалася iх прыгожай вупражжу, зробленай з сукна i скуры. Султанчыкi на галовах сабак развявалiся, як белыя мяцёлкi павейнiка.

– Якi багаты падарунак, - сказала Таня.

Паляўнiчы быў рады пахвале сваёй бацькоўскай шчодрасцi, хаця выказала яе ўсяго толькi дзяўчынка.

Яны пасядзелi ў нарце, i Таня патрымала каюр - доўгую палку з ясеню, акаваную на канцы жалезам.

Сабакi круцiлiся, налягаючы на заднiя ногi, - збiралiся бегчы, цягнуць нарту па голай зямлi. Паляўнiчы даў iм за старанне юколу. Ён дастаў з-за пазухi яшчэ дзве сушаныя рыбкi, дзве маленькiя карушкi, зiхоткiя на сонцы, працягнуў iх сыну i Танi. Фiлька пачаў гучна грызцi, а Таня адмовiлася. Але скончылася тым, што i яна з'ела сваю рыбку.

Паляўнiчы пачаў збiрацца ў дарогу. Пара было пакiнуць гэты горад, дзе яго алень цэлы дзень стаяў някормлены. Ён загнаў сабак у хлеў i распрог там нарту. Потым адвязаў ад плота аленя i даў яму з далонi солi. Паклажа была гатова даўно.

За варотамi паляўнiчы развiтаўся з дзецьмi.

Ён падаў Танi руку, спачатку адну, потым другую, як падаюць на развiтанне суседу, i запрасiў па снезе прыехаць на сабаках у госцi.

Сына абняў за плечы.

– Будзь, калi зможаш, добрым паляўнiчым i вучоным, - сказаў ён.
– I, вiдаць, успомнiўшы скаргi начальнiка на сына, дадаў задуменна: - I насi сваю хустку на шыi, як гэта трэба.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid